Beta

1 заняткак Мовы Нанова ў Беларускім Доме

02.11.2016

12657809_10208282109068424_6415686619609242988_oУ Беларускім Доме ў Варшаве прайшлі першыя заняткі, у якіх узялі ўдзел больш за два дзясяткі чалавек.

Старшыня Беларускага дома Алесь Зарэмбюк зазначыў, што магчыма прыйдзецца шукаць большае памяшканне: “Гэты вось занятак ён будзе першым такім бліном, як у нас кажуць. Далей будзем развівацца, калі нам будзе бракаваць месца, знойдзем большую залу.“

Арганізатар моўных курсаў у Варшаве Станіслаў Раманчук пацвердзіў, што паводле задумкі заняткі маюць быць рэгулярнымі: “ У гэтым ідэя, што гэта мусіць быць не раз у год. Гэта мусіць быць штотыдзень. Залежыць ад студэнтаў, пабачым.” Тэмай першага занятку было “Знаёмства па-беларуску”.

Удзельнікі лекцыі распавялі свае гісторыі звязаныя з беларускай мовай. Нехта ўжо пачаў размаўляць па-беларуску ў штодзённым жыцці.

Сваім досведам дзеліцца Максім Чарняўскі з Менска: “Мне амаль 23 гады, я пачаў размаўляць па-беларуску. Вучуся ў Лазарскім універсітэце на міжнародных адносінах. Вывучыў мову ў 18 год, я тады сустракаўся з беларускамоўнай дзяўчынай, я яе кахаў і вывучыў беларускую мову, і цяпер я магу размаўляць.”

Некаторыя ўласна прыйшлі навучыцца. Ірына Арцукевіч, студэнтка з Гародні распавядае сваю гісторыю: “У мяне ў сям’і палова была палякі, палова – беларусы. Але з бабуляй мы больш размаўлялі па-польску, былі больш прывязаныя да Польшчы. То бок, не было дачыненняў з беларускай мовай, толькі пару гадзінаў у школе. Уражанні вельмі добрыя, нават не чакала, што прыйдзе столькі людзей, і што сярод моладзі гэта будзе так папулярна. Вельмі спадзяюся, што беларуская мова будзе жыць далей, што яна не будзе выміраць. Я вельмі зайздрошчу ўкраінцам, каторыя знаюць сваю родную мову, і што мне падабаецца, сярод моладзі гэта вельмі папулярна, яны размаўляюць між сабой па-ўкраінску.”

На лекцыю прыйшлі таксама палякі, як беларускія філолагі, гэтак і проста маладыя людзі, якія цікавяцца нашай культурай. Гаворыць студэнт Варшаўскай Палітэхнікі Войцех Катуля: “Я не ведаю беларускай мовы добра, але стараюся. Я вучыўся на курсах у Варшаве ў мінулым годзе (пры Амбасадзе Рэспублікі Беларусь – РР). Маю сябровак з Беларусі, беларускія дзяўчыны, яны такія прыгожыя.”

Беларус з Падляшша, арганізатар кінафестывалю “Bulbamovie” Януш Гаўрылюк, які таксама прыйшоў на першую лекцыю, мяркуе, штMowananowa_Warszawaо курсы “Мова Нанова” ў Варшаве маюць будучыню: “Пра гэты праект Глеба Лабадзенкі “Мова Нанова” я ўжо даўно чуў, у інтэрнэт-прасторы я сачу за тым, бачыў, якая там колькасць людзей прыходзіць, бачыў, што на кожным занятку прысутнічаюць зусім новыя цікавыя тэмы.  Калі паявілася такая магчымасць у Варшаве, акурат так здарылася, што ў мяне быў час, я з цікавасцю прыйшоў. Як на першы раз, як на Варшаву была нармальная колькасць людзей,  думаю, што гэта напэўна раскруціцца, бачу патэнцыял у гэтым, калі Стась Раманчук пацягне.”

Адмысловай госцяй першага занятку была гішпанка Анхела Эспіноса Руіз. Анхела выдатна валодае прыблізна дзесяццю мовамі, але па-беларуску яна не толькі вольна размаўляе, але і піша паэзію – летась выйшаў ейны зборнік беларускіх вершаў “Раяль ля мора”. Паэтка зачытала свае творы на занятку, чым захапіла аўдыторыю. Дарэчы, Анхела Эспіноса Руіз неўзабаве прыедзе ў Менск, дзе таксама наведае занятак “Мова Нанова”. Ужо ў бліжэйшы панядзелак.

www.racyja.com

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok