Beta

11 заняткі Мовы Нанова. Тэма – пераклады і культура мовы.

04.11.2016

Сябры!
Мова Нанова ў Варшаве! і Беларускі Дом у Варшаве запрашаюць вас на чарговыя, адзінаццатыя заняткі курсаў!
Яны будуць прысвечаныя вельмі важнай тэме – перакладам. Адмысловым госцем з гэтай нагоды будзе выдатны філолаг і вельмі цікавы чалавек – Liavon Malinoŭski.
План яго выступу такі:
Нашто нам мова? Праўда мовы. Культура мовы і канцылярыт. Складанасці перакладу. Розніца паміж перакладаннем, калькаваннем і пазычаннем.
Роля сінтаксісу. Сакрэты цікавага і ёмістага тэксту. Адбудоўваць мову.

Акрамя таго Лявон адкажа на ўсе вашыя пытанні. А заняткі будуць уключаць шмат прыкладаў і практычных рэчаў!
(Планаваная працягласць заняткаў – каля дзвюх гадзін, у сярэдзіне малы перапынак.)

Будзе цікава. А таму – як заўжды, аўторак, 18:30, Беларускі Дом у Варшаве, вул. Вейска 13/3.

Прыходзьце і прыводзьце сяброў!

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok