Beta

25 гадоў з дня абвяшчэння Рэспублікі Беларусь і вяртання нацыянальнай сімволікі

09.19.2016

нацыянальная сімволіка Беларусі 19 верасня 1991 году Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання прыняў пастанову аб змене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам была зацверджана “Пагоня”, Дзяржаўным сцягам – бела-чырвона-белы сцяг. У гісторыі беларусаў пачаўся новы адлік часу.
Да ўсталявання новай, але гістарычнай, дзяржаўнай сімволікі ў 1991-ым годзе спрычыніліся ня толькі дэпутаты Вярхоўнага Савету 12-га склікання, які быў абраны на часткова свабодных выбарах, але шмат іншых людзей з беларускіх колаў. Вось як гэта адбывалася.

4 кастрычніка 1991 году была сфармаваная адмысловая Камісія пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савету для распрацоўкі і зацвярджэння дзяржаўнай сімволікі, атрыбутыкі і адпаведных дакументаў да іх. У яе ўваходзіла больш за 20 чалавек: вядомыя гісторыкі, мастакі, дызайнеры, мастацтвазнаўцы. Узначаліў Камісію дэпутат Вярхоўнага Савету Алег Трусаў. У мастацкую групу ўвайшлі Яўген Кулік, Мікола Купава, Лявон Бартлаў, Леў Талбузін і Уладзімір Крукоўскі. Праца працягвалася амаль тры месяцы. У працы над эталонамі, маторам усёй акцыі паводле сведчанняў калегаў быў мастак Яўген Кулік. Над гербам найбольш давялося працаваць Куліку і Крукоўскаму. Талбузін займаўся навершам сцяга, а потым, калі былі гатовы графічны і каляровы эталоны, пачаў ляпіць рэльеф (аб’ёмны эталён). Купава рабіў узоры дзяржаўных пячатак, Крукоўскаму давялося яшчэ зрабіць новы нагрудны знак дэпутата. Нацыянальная сімволіка заставалася дзяржаўнай да ганебнага рэферэндуму 1995 года, у выніку якога дзяржаўная ўлада вярнула ў краіну каланіяльныя савецкія сімвалы.

Тэкст: Радыё Рацыя

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok