Beta

6 польскіх універсітэтаў патрапілі ў рэйтынг лепшых ВНУ свету

07.05.2019

Сталі вядомыя вынікі рэйтынгу RUR World University Rankings. І 6 польскіх універсітэтаў ўвайшлі ў рэйтынг сусветных ВНУ. Вы можаце самі азнаёміцца са спісам усіх універсітэтаў.

Сярод польскіх ВНУ лідзіруе Варшаўскі ўніверсітэт – 411 месца. Далей у пяцёрку лепшых ВНУ ўваходзяць: Ягелонскі ў Кракаве (420 месца), Палітэхнічны ў Варшаве (591 месца), універсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані (601 месца), Палітэхнічны універсітэт у Гданське (565 месца) і Лодзенскі (710 месца). Універсітэт у Лодзі ў гэтым годзе ўпершыню увайшоў у сусветны рэйтынг.

Для параўнання – беларускіх універсітэтаў у рэйтынгу толькі 2 – Беларускі Дзяржаўны Універсітэт (630 месца) і Рэспубліканскі Інстытут Вышэйшай Школы (741 месца ў рэйтынгу). Па спасылцы вы можаце больш дэталёва азнаёміцца з цэлым спісам.

У рэйтынгу сусветных універсітэтаў RUR ацэньваюцца вынікі дзейнасці 820 вядучых навучальных устаноў свету па 20 паказчыках, якія згрупаваныя па 4 ключавых напрамках дзейнасці ўніверсітэта: выкладанне, даследаванне, міжнародная разнастайнасць, фінансавая ўстойлівасць.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok