Beta

Адукацыйны візіт для моладзі ў Беластоку

07.18.2019

18-21 жніўня адбудзецца адукацыйны візіт у Беластоку, арганізаваны Беларускім Домам у Варшаве і Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў. У межах візіту ўдзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца з практыкамі адвакацыі і публічных кампаній, працай студэнцкіх і моладзевых арганізацый і СМІ.

Арганізатары забяспечваюць, праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў у Беластоку, а таксама ажыцяўляюць візавую падтрымку.

Праграма візіта:

– Студэнцкае самакіраванне
– Адвакацыйныя кампаніі
– Праца мясцовых СМІ
– Грамадзянская актыўнасць сярод студэнтаў
– Прыклады лідэраў лакальнай супольнасці
– Мясцовыя студэнцкія арганізацыі

УВАГА!

Заяўку на візіт можна запоўніць тут.

Апошні тэрмін падачы заявак для ўдзелу ў стажыроўцы заканчваецца 28 ліпеня 2019 г. ў 23.59.

Арганізатары звяжуцца толькі з адабранымі кандыдатамі. Сачыце за абвесткамі на нашай старонцы ў фэйсбуку.

 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok