Beta

Актывісты Беларускага дома ў Варшаве распавялі аб малым памежным руху

06.28.2016

#МПРІнфармацыйныя матэрыялы былі распаўсюджаныя на памежным пераходзе «Белавежа – Перароў» паміж Польшчай і Беларуссю.

Кіраўнікі Беларускага Дома ў Варшаве Уладзімір Кобец і Алесь Зарамбюк разам з актывістамі ініцыятывы «Грамадзянская Гарадзеншчына» распавялі жыхарам беларуска-польскага памежжа аб малым памежным руху. Актывісты раздалі лісткі на памежным пераходзе ў Белавежскай пушчы, паведаміў у «Фэйсбуку» сустаршыня «Беларускага дома ў Варшаве» Алесь Зарамбюк.#МПР

«Вельмі невялікая колькасць беларусаў ведае аб малым памежным руху. Вось мы працуем з імі, размаўляем, расказваем, што ёсць гэтая дамова, што гэта дазваляе вам ездзіць без візы. Знаходзім вельмі шмат пазітыўных водгукаў – і ад беларусаў, і ад палякаў. Беларуска-польскае памежжа павінна быць бязвізавым, яно павінна мець малы памежны рух, і мы, суседзі здаўна, павінны кантактаваць, павінны гандляваць», – распавёў Зарамбюк у інтэрв’ю «Радыё Рацыя».

6 гадоў таму «палата прадстаўнікоў» і польскі Сэйм ратыфікавалі пагадненне аб малым памежным руху, што дазволіла б жыхарам сумежных тэрыторый Польшчы і Беларусі пераязджаць мяжу без візы.

Аднак Лукашэнка не захацеў паставіць свой подпіс і заблакаваў ужо падрыхтаваную пастанову.

артыкул – Радыё Рацыя

фота – Беларускі Дом

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok