Beta

Актывісты расказваюць пра малы памежны рух

06.13.2016

МПР_2016_ЖабінкаГрамадская ініцыятыва „Вольны горад” распачала кампанію па інфармаванні памежных рэгіёнаў Берасцейскай вобласці пра малы памежны рух.

У мястэчку Жабінка, якое ўваходзіць у 30-кіламетровую зону памежнага руху, раздалі і расклеілі ўлёткі з інфармацыяй пра малы памежны рух, на каго ён разлічаны, хто і як можа ім скарыстацца. Гаворыць каардынатарка руху Паліна Шарэнда-Панасюк:

Нашая арганізацыя не першы год займаецца малым памежным рухам. Не ўводзіцца ён па палітычных матывах, таму што рэжыму Лукашэнкі ён не выгадны, бо дае беларусам магчымасць без значных турбот выехаць у Польшчу па закупы ці з турыстычнымі мэтамі.

Як кажа Шарэнда-Панасюк, людзі, якія жывуць у памежнай зоне, павінны ведаць пра выгады малога памежнага руху. Замест 60 еўра за візу, яны плацілі б 20. Першы раз на 2 гады, затым – на 5 гадоў, калі цяпер за 60 еўра можна атрымаць візу на паўгады-год. Актывісты плануюць наведаць Маларыцкі, Камянецкі і Пружанскі раёны, якія таксама падпадаюць пад дзеянне малога памежнага руху.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok