Beta

Алесь Бяляцкі прэзентаваў кнігу «Халоднае крыло Радзімы»

05.29.2015

ales-bialiatski-prezentacja-knigi-v-belaruskom-dome-v-varshave (2)28 траўня ў Беларускім доме ў Варшаве прайшла прэзентацыя кнігі “Халоднае крыло Радзімы” беларускага праваабронцы, грамадскага дзеяча, кіраўніка ПЦ «Вясна» Алеся Бяляцкага.

У межах мерапрыемста Алесь Віктаравіч закрануў тэму парушэння правоў чалавека на Беларусі. Так, ён згадаў гісторыю аднаго з палітычных вязняў – Юрыя Рубцова, які акурат у дзень прэзентацыі быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі.

Кніга, якую прэзентаваў аўтар, увабрала ў сябе адрыўкі з лістоў Бяляцкага з калоніі, ўспамінаў,  эссэ, інтэрвью. Частка яе была напісана ў Бабруйскай калоніі, частка матэрыялу была напісана да арышту.

«Тут сабраныя і ўрыўкі з лістоў літаратурных эсэ, якія не ўвайшлі ў папярэднюю кнігу. І ўспаміны, пачынаючы з 80-х гадоў. Што аб’ядноўвае гэтую кнігу? Тое, што яна напісаная пра нацыянальны рух, пра новае адраджэнне, якое ў нас пачалося з 70-х гадоў. Сам я прыйшоў у рух у 81 годзе, калі мне ўжо было 19 гадоў і я з’яўляюся ўдзельнікам усіх гэтых падзей, якія адбываліся ў Беларусі з развіццём і нацыянальнага, і дэмакратычнага руху да апошняга часу. Гэты досвед сюды і ўвайшоў. Гэта агульная ідэя, якая аб’ядноўвае ўсё разам. Гэта ўсё, што было напісана мной за 25 гадоў» – распавёў аўтар.

Складала кнігу калега Алеся Бяляцкага – Паліна Сцепаненка.

Пад час прэзентацыі Бяляцкі прадэманстраваў фатаздымкі Бабруйскай калоніі, якія нечакана трапілі яму на вочы ў інтэрales-bialiatski-prezentacja-knigi-v-belaruskom-dome-v-varshave (6)нэце. Аказалася, што журналісты здымалі матэрыял у той самы час, калі аўтар знаходзіўся за кратамі.

Распавёў Алесь Віктаравіч і пра свае штодзеннае жыццё ў няволі, пра ўмовы ўтрымання і стасункі з іншымі зняволенымі. Большасці было зарабонена кантактаваць з Бяляцкім, шмат хто быў проста пераведзены ў іншы атрад пасля спроб простай размовы з ім.

Але нават у такіх жорсткіх умовах зняволеныя знаходзілі магчымасць падтрымаць праваабаронца. Так, напрыклад, пад Новы год нехта з “калег” павіншаваў Бялацкага шакаладкай. Увесь час за Бяляцкім назіраў «стукач».

Прэзентацыя кнігі стала сімвалічнай акцыяй салідарнасці з тымі, хто ў гэтыя часы пазбоўлен волі за сваю грамадзянскую пазіцыю. Пад час прэзентацыі адбыўся марафон падпісання лістоў палітвязням “Вышлі картку на Беларусь”. Так кожны жадаючы мог падпісаць паштоўку са словамі падтрымкі беларускім палітвязням, якія неўзабаве будуць высланыя да адрасатаў.ales-bialiatski-prezentacja-knigi-v-belaruskom-dome-v-varshave (4)

Кошт кнігі не быў вызначаны (кожны мог ахвяраваць за яе столькі, сколькі пажадае),  усе сабраныя сродкі пойдуць на падтрымку беларускіх палітвязняў.

Дзякуй усім, хто не застаўся абыякавы.

Чакаем на наступных мерапрыемствах.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok