Beta

Аналізуючы савецкую спадчыну: гаворыць Андрэй Ляховіч

12.13.2018

«Асабіста для мяне, савецкая эпоха, гэта час калі Беларусь ня была незалежнай дзяржавай».

У гэтыя сьнежаньскія дні 1991 года ва ўрадавай рэзыдэнцыі «Віскулі», што месьціцца ў Белавескай пушчы, быў канчаткова зафіксаваны факт распаду Савецкага Саюзу.

8 сьнежня ў Віскулях былі падпісаныя «Белавескія пагадненьні» – на руінах «Імпэрыі зла» паўстала Садружнасьць Незалежных Дзяржаў. Беларускі палітоляг Андрэй Ляховіч тлумачыць, што асабіста для яго значыла знаходжаньне Беларусі ў складзе СССР.

Андрэй Ляховіч: Для мяне гэта адназначная акупацыя. Васіль Быкаў калісь казаў, што па выніках ІІ Сусьветнай вайны вызначаўся толькі колер кашары, у якую трапіць Беларусь. Чырвоны – гэта Савецкі Саюз, а карычневы – нацысцкая Нямеччына.

Асабіста для мяне, савецкая эпоха, гэта час калі Беларусь ня была незалежнай дзяржавай. Рашэньні прымаліся ня ў Менску, яны прымаліся ў Маскве насуперак беларускім нацыянальным інтарэсам.

Поўную гутарку з палітолягам Андрэем Ляхавічам, на тэму савецкай спадчыны, слухайце тут

Эдуард Жолуд

Польскае Радыё

www.radyjo.net

 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok