Beta

Андрусь Горват у Варшаве

05.01.2018

Aндурсь Горват11 траўня а 19:00 ў Беларускім Доме адбудзецца сустрэча з беларускім пісьменьнікам Андрусём Горватам. 

Поўгады таму Андрусь вярнуўся з вандроўкі па Эўропе з валізкай уражанняў: якія мы, беларусы за мяжой, ці падобныя беларусы Швайцарыі і Аўстрыі да варшаўскіх і берлінскіх? А ці моцна мы адрозніваемся ад землякоў у краіне? І калі так, то чым?
І што такое таямнічае закадаваў пісьменнік у сваёй кнізе “Радзіва Прудок”, што яна гэтак адгукаецца нам усім?
Кніга пра вяртанне на малую радзіму і пошукі каранёў стала абсалютным бэстсэлерам апошніх гадоў, вытрывала пяць выданняў, 16 траўня у Нацыянальным Акадэмічным тэатры імя Я. Купалы ў Менску адбудзецца прэм’ера спектаклю паводле “Радзіва”.
Андрусь Горват нарадзіўся ў Калінкавічах, дарастаў у Петрыкаве, жыве ў Прудку.
Журналіст, які, атрымаўшы ў Менску адукацыю і досвед гарадзкога жыцця (ён працаваў і рэдактарам, і тэатральным дворнікам), вырашыў вярнуцца ў дзедаву хату, падняў яе ўласнаруч, а заадно – напісаў пра ўсё пра гэта кнігу.
Каб яе набыць, у Менску выстройваліся вялічэзныя чэргі. Блог Андруся чытае 10 тысяч чалавек, а паглядзець на Прудок і ягонага пеюна-“касманаўта” рэгулярна прыязджаюць людзі з усёй краіны і з-за мяжы.

Шчыра запрашаем!

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok