Beta

Апублікаваны маніторынг па свабодзе асацыяцыяў за I квартал 2015 году

04.13.2015

Асамблея НДА і Цэнтар прававой трансфармацыі падрыхтавалі маніторынг “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі” за першы квартал 2015 году. Пэрыяд агляду: 1 студзеня — 31 сакавіка.

Аўтары маніторынгу асьвятляюць найбольш важныя падзеі ў галіне свабоды асацыяцыяў за апошнія 3 месяцы, такія як:

— накіраваньне 29 беларускімі некамэрцыйнымі арганізацыямі і міжнароднымі экспэртнымі цэнтрамі ў Дэпартамэнт па гуманітарнай дзейнасьці калектыўных прапановаў па пытаньні ўдасканаленьня закону аб замежнай бязвыплатнай дапамозе;

— крытыку праекта дэкрэта, які рэгулюе працэдуру атрыманьня і выкарыстаньня замежнай бязвыплатнай дапамогі.

— падрыхтоўку беларускімі няўрадавымі арганізацыямі шэрагу альтэрнатыўных дакладаў у межах УПА, у тым ліку агульны даклад шырокай кааліцыі праваабарончых організацыяў, а таксама спэцыяльны даклад аб прававым становішчы арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці і захаваньні свабоды асацыяцыяў.

— cтатыстыку рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў і фондаў за 2014 год, апублікаваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і іншыя падзеі.

Маніторынг таксама ўключае пералік зарэгістраваных некамэрцыйных арганізацыяў. За пэрыяд студзень-сакавік 2015 году рэгістрацыю атрымалі 22 грамадзкія аб’яднаньні, 3 фонды і 15 недзяржаўных установаў (за выключэньнем прыватных установаў адукацыі).

Юрысты адзначаюць, што па-ранейшаму захоўваецца практыка неабгрунтаваных адмоваў у рэгістрацыі, у тым ліку на падставе малазначных недахопаў у афармленьні дакумэнтаў. Так, у студзені 2015 улады адмовілі ў рэгістрацыі грамадзкаму аб’яднаньню “Крызысны цэнтар сям’і “Крок” на падставе прэтэнзіяў да дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць наяўнасьць юрыдычнага адрасу.

Аўтары маніторынгу “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі” працягваюць сачыць за сытуацыяй адной зь нешматлікіх зарэгістраваных у краіне рэгіянальных праваабарончых арганізацыяў — грамадзкім аб’яднаньнем “Магілёўскі праваабарончы цэнтар”. Арганізацыю спрабуюць ліквідаваць спасылаючыся на праблемы зь юрыдычным адрасам. На цяперашні момант разгляд справы аб ліквідацыі “Магілёўскага праваабарончага цэнтру” спынены.

Спампаваць маніторынг цалкам на расейскай і ангельскай мовах.

www.belngo.info

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok