Beta

„Area Outside” у Беларускім Доме ў Варшаве

07.31.2017

Area Outside „Area Outside”, так называецца мастацкая выстава прысвечаная Белавежскай пушчы. 

Сядзіба Беларускага Дома ў Варшаве ператварылася ў суцэльную арт-прастору. Выстава складаецца з твораў сучаснага мастацтва, якія паўсталі ў выніку супрацы творцаў з Канады, Францыі, Польшчы і Беларусі.

Распавядае сустаршыня Беларускага Дома Уладзімер Кобец: – Для нас ад пачатку было зразумела, што гэта будзе незвычайная экспазіцыя, так яно і сталася. Гэта зусім не тое што калісьці можна было пабачыць, такое ў нас першы раз, можна адчуць атмасферу не толькі лесу, але і пушчанскіх вёсачак. Мы бачым гэтыя пустыя дамы, у якіх яшчэ захаваўся пах жыцця, гэта ўсё сёння можна адчуць у Беларускім Доме.

Для наведвальнікаў выставы пра Белавежскую пушчу існуе ўнікальная магчымасць пагутарыць з мастакамі побач з іх творамі.

Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok