Beta

Art & Coffee вечар з Пікаса

04.18.2018

Art & CoffeeШто такое Art & Coffee?

Гэта творчы вечар, які сумяшчае ў сабе маляванне, размовы, каву і віно. Тут няма ніякіх правілаў і няма межаў, толькі ўсёпаглынальная творчая энергія. Гэта цудоўная магчымасць не толькі адпачыць і зрэлаксаваць, але і адкрыць у сабе новыя грані, а таксама атрымаць асалоду ад размоваў пра свет мастацтва з прафесійным мастаком. Мы запрашаем да ўдзелу ўсіх жадаючых. Узровень вашага ўмення маляваць зусім ня важны. Вы можаце далучыцца, нават калі ніколі не малявалі

Што я атрымаю?

За адзін вечар вы створыце карціну, заснаваную на сусветным шэдэўры жывапісу. Кожная вечарына прысвечана творчасці пэўнага мастака: Шагала, Пікаса, Ван Гога, Малевіча… Прафесійны мастак распавядзе і дапаможа кожнаму ўдзельніку напісаць карціну, якая ўпрыгожыць ваш дом або офіс, таму выдатны вынік гарантаваны! На мерапрыемстве працуе і прафесійны фатограф, які будзе здымаць вас у працэсе і з выніковай працай

Што мы прапануем?

Добрую музыку, чароўную атмасферу творчасці, гутаркі пра мастацтва і ўсе расходныя матэрыялы (палотны, алейныя і акрылавыя фарбы, пэндзлі, алоўкі…) і напоі на ваш выбар. Таксама мы парадуем вас якаснымі фатаграфіямі з арт-вечарынкі

Кошт удзелу 100zł

Як далучыцца?

Колькасць месцаў абмежаваная, таму забраніруйце ваш візіт – напішыце нам на e-mail bd.kursy@gmail.com з указаннем вашага імя і тэмай ART & COFFEE і мы вышлем вам далейшыя інструкцыі

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok