Beta

Батанічная ілюстрацыя каляровымі алоўкамі

02.14.2018

ART Studio Sandros запрашае на курс малявання для пачынаючых Art Studio Sandros
«Батанічная ілюстрацыя каляровымі алоўкамі»
START 25 лютага

Усяго 10 заняткаў па нядзелях з 14.00 да 15.30
Месца – Беларускі Дом вул. Wiejska 13/ 3
Група 8 -11 чалавек
Узрост ад 12-13 да 100 год
Курс распрацаваны для тых, хто ніколі не маляваў і лмчыць, што ніколі не навучыцца. Для «імбрыкаў» і сціплых, якія б хацелі б акунуцца ў мір жывапісу і творчасці але не вераць у свае сілы. Таксама гэты курс будзе карычны тым, хто хоча ўдасканаліць свае навыкі.
Мы будзем вучыцца з нуля (якім чынам трысаць аловак) і дойдзем да самых складаных кампазіцый і гармоніі колераў.
Каб атрымаць поўную інфарамацыю пра курс, неабходных матэрыялах і спосабе аплаты пішыце на e-mail malyavanka@gmail.com альбо тэлефануйце 537 411 823 (Аляксандра) 
Праз пару тыдняў запрацуе старонка і будзе лягчэй з распаўсюдам інфармацыі.
Па творчых пытаннях – malyavanka@gmail.com альбо ў асабістыя паведамленні Niko Musha Sandros.
Далучаем малюнкі вучняў-навічкоў Нікі Сандрос для ілюстрацыі таго, што УСЕ ЎМЕЮЦЬ МАЛЯВАЦЬ.
Прыходзьце, і вы таксама легка і ў прыемнай атмасферы будзеце маляваць!
Да сустрэчы!

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok