Beta

БД. ДЫСКУСІЙНЫ КЛУБ. «ЖАНЧЫНЫ-КАНДЫДАТКІ Ў ПРЭЗІДЭНТЫ» ЯК МАРЫЯНЕТКІ ДЛЯ ДЫКТАТАРАЎ: ПРАСТОРА ПОСТСАВЕЦКІХ КРАІН

11.13.2017

BD. DEBATING CLUBБД. ДЫСКУСІЙНЫ КЛУБ

Цэнтр палітычнага аналіза і прагнозаў прадстаўляе:
«ЖАНЧЫНЫ-КАНДЫДАТКІ Ў ПРЭЗІДЭНТЫ» ЯК МАРЫЯНЕТКІ ДЛЯ ДЫКТАТАРАЎ: ПРАСТОРА ПОСТСАВЕЦКІХ КРАІН

Мінулыя выбары ў Беларусі і прэзідэнцкая кампанія ў Расіі, якая зараз распачынаецца, паказваюць новую палітычную тэндэнцыю – выкарыстанне кабет у якасці альтэрнатывы – так званых фонавых кандыдатаў. Чаму жанчыны аказваюцца ўцягнутымі ў гэтыя працэсы? Што гэта значыць для грамадства? Ці стварае гэта лепшыя ўмовы для “элегантнай перамогі” для дыктатараў?

Паспрабуем знайсці адказы з экспертамі:

Вольга Лаўрыненка – расейскі палітолаг, аспірант Інстытута філасофіі і сацыялогіі Польскай акадэміі навук. Цэнтр палітычнага аналізу і прагнозаў.

Вераніка Лапуцька — навуковы даследчык Цэнтра EAST, дактарантка пры Польскай акадэміі навук.

Аляксандра Іванюк — дактарантка Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры. Сфера інтарэсаў — палітычныя эліты на пост-савецкай прасторы.

Мадэратар Павел Усаў (Цэнтр палітычнага аналізу і прагнозаў).

Мерапрыемства адбудзецца 15 лістапада ў Беларускім Доме ў Варшаве па адрасе: Wiejska 13, lok 3 а 15.00.
Працоўныя мовы мерапрыемства – беларуская, ангельская, расейская.

Kontakt: mob.: +48 537 411 823, e-mail: dombelaruski@gmail.com

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok