Beta

БД. ДЫСКУСІЙНЫ КЛУБ. Ваенныя вучэнні “Захад – 2017”: Беларусь пасля

09.15.2017

Цэнтр палітычнага аналіза і прагнозаў прадстаўляе:

ВАЕННЫЯ ВУЧЭННІ “ЗАХАД–2017”: БЕЛАРУСЬ ПАСЛЯ

Debating2_belНягледзячы на рэверансы ў бок заходніх краін, Беларусь застаецца верным саюзнікам Масквы. Пра гэта ясна сведчаць ваенныя вучэнні, якія адбываюцца на тэрыторыі Рэспублікі. Але пытанне ў тым, што мы павінны чакаць пасля вучэнняў “Захад – 2017”?

Эксперты:

1. Вольга Лаўрыненка – расейскі палітолаг, аспірант Інстытута філасофіі і сацыялогіі Польскай акадэміі навук. Цэнтр палітычнага аналізу і прагнозаў.

2. Аляксандр Папко – Беларускі палітолаг, журналіст беларускай рэдакцыі “Польскага радыё”. Кандыдат навук пры Польскай акадэміі навук (поле даследавання – эканамічная сацыялогія / інстытуцыйная тэорыя).

3. Аляксандр Алешка – палітычны аналітык Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозаў.

4. Вераніка Лапуцька – навуковы супрацоўнік Цэнтра УСХОД, кандыдат навук пры Польскай акадэміі навук.

Мадэратар: Павел Усаў (Цэнтр палітычнага аналізу і прагнозаў).

Працоўныя мовы мерапрыемства – беларуская, ангельская, расейская.

Мерапрыемства адбудзецца 20 верасня ў Беларускім Доме ў Варшаве па адрасе: Wiejska 13, lok 3 а 18.00.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok