Beta

БД. Палітклуб. Вынікі года

12.08.2017

Вынікі года15 сьнежня а 18:00 БД.Палітычны Клуб і вядучая Аліна Коўшык запрашаюць у Беларускі Дом у Варшаве на ul. Wiejska, 13/3 у добрай кампаніі татальна і нефармальна падвесьці вынікі 2017 года і зрабіць прагнозы на 2018.

Разам з намі падводзяць вынікі і робяць прагнозы:

Мікалай Халезін — мастак, журналіст, драматург, рэжысёр, дырэктар знакамітага беларускага «Свабоднага тэатра».

Ляксей Лявончыкк – медыякансультант з Лондану. Мае ступень магістра сацыялогіі ад City University of London. З 2007 года працуе са СМІ ў Брытаніі, Польшчы і Цэнтральнай Азіі.

Максім Хiлько — галава праўленьня Фонду “Ініцыятыва па дасьледваньні ўсходнееўрапейскай бясьпецы”, кандыдат навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Кіеўскага нацыянальнага унівэрсітэта
ім. Т. Шаўчэнка.

Гэтым разам у гасьцях у БД. Палітычнага клубу – БД.Дыскусійны клуб разам з экспертамі:

Павел Усаў – Цэнтр палітычнага аналізу і прагнозаў.
Аляксандр Алешка — палітычны аналітык Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозаў.
Вольга Лаўрыненка – палітолаг, аспірант Інстытута філасофіі і сацыялогіі Польскай акадэміі навук. Цэнтр палітычнага аналізу і прагнозаў.

Гарантуем добры настрой, лёгкі алкаголь і закускі.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok