Beta

БД. Палітычны клуб: Бязвізавы рэжым Украіны з ЕС

06.22.2017

БД. Палітычны клуб: Бязвізавы рэжым Украіны з ЕСУвага!
28 чэрвеня ў 18:00 — традыцыйна ў Варшаве ў Беларускім Доме — абсалютна і татальна нефармальны “БД. Палiтычны клуб”.

Бязвізавы рэжым Украіны з ЕС
21.000 украінцаў скарысталася бязвізам толькі за першы тыдзень! Украінскі пашпарт апынуўся на 30 месцы ў сусветным рёйтынгу.
– чаму уладальнікі украінскіх пашпартоў могуць наведаць без візы 159 краін свету, а беларускіх — толькі 70?
– чаму для Украіны адкрыліся краіны Шэнгену, а Беларусь ня можа дамовіцца нават пра зніжэнне коштаў шэнгенскіх віз?
– ці будзе ўведзены візавы рэжым паміж Украінай і Беларуссю? Як гэтага пазбегнуць?
– што рабіць беларусам, каб атрымаць свой бязвіз у Шэнген?
З намі эксперты:

Ляксей Лявончык — медыякансультант з Лондану, адзін з каардынатараў кампаніі салідарнасці BY_help. Kіраўнік IT праектаў для журналістыкі і медыя. Мае ступень магістра сацыялогіі ад City University of London. З 2007 года працуе са СМІ ў Брытаніі, Польшчы і Цэнтральнай Азіі.

Максім Хілько — глава праўлення Фонду «Ініцыятыва па даследванні ўсходнееўрапейскай бяспецы», кандыдат навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Кіеўскага нацыянальнага універсітэта ім. Т. Шаўчэнка.

Алена Бабакова — кандыдат гістарычных навук, журналістка, спецыялізуецца на польскай і украінскай палітыцы, міжнародных адносінах, візавай і міграцыйнай палітыцы ЕС, у цяперашні час — каардынатар праекта ў WOT Foundation.
Мадэруе імпрэзу журналістка, вядучая тэлеканалу БЕЛСАТ Аліна Коўшык.

Гарантуем клубную абстаноўку, лёгкі алкаголь і закускі, а таксама поўную свабоду меркаванняў.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok