Beta

БД. Палітычны клуб: плану Маршала для Украіны быць, а Лукашэнку ў Брусэлі чакаць не варта

11.18.2017

17 лістапада ў Беларускім Доме абмеркавалі 5-ты Саміт Усходняга партнёрства. Гаварылі доўга, горача і татальна нефармальна.
Аказалася, што тэма не такая сумная і нецікавая, як можа паказацца на першы погляд.
Паводле незалежнага галасавання:

– Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёлета не з’явіцца ў Брусэлі. З гэтым меркаваннем згодны і наш госць, спадар Валер Кавалеўскі (беларускі дыпламат у 1998-2006 гг., выпускнік магістэрскай праграмы Джорджтаўнскага універсітэта, сябра аддзялення Беларуска-Амерыканскага Задзіночання ў Вашынгтоне).

– Мы можам узважыць за і супраць, якія могуць быць у Лукашэнкі пры падрыхтоўцы да такой паездкі. Падаецца, што ёсць некалькі істотных супраць: Па-першае не камфортная абстаноўка для Лукашэнкі, яму не падабаецца быць сярод дэмакратычных лідэраў. Ён не вельмі часта прымае запрашэнні ездзіць у Нью-Йорк, напрыклад. Другое – гэта пад якім парасонам увогуле праходзіць гэты саміт? Галоўная ідэя Саміту – нацыянальныя каштоўнасці Еўрапейскага Звязу, тут Лукашэнку будзе скдалана, паколькі Беларусь з’яўляецца аб’ектам крытыкі фактычна па ўсіх параметрах. Беларусь не з’яўляецца лідэрам краін усходняга партнёрства. Шчыльныя стасункі Беларусі і Расеі таксама могуць стаць вылікім пытаннем на саміце. Перш за ўсё ваенныя вучэнні “Захад 2017”, якія сярод дэмакратычнай Еўропы лічацца недапушчальнымі.
Яго прыезд можа азначаць схільнасць да дыялогу, акрэсліванне новых ліній да збліжэння Еўрапейскага Звяузу і Беларусі, за якімі павінны следваць дзеянні, рэформы, якіх Лукашэнка не хоча.
Засталося ўсяго некалькі дзён і мы атрымаем адказ на свае пытанні.
Эксперт Максіму Хілько (глава праўлення Фонду «Ініцыятыва па даследванні ўсходнееўрапейскай бяспецы», кандыдат навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Кіеўскага нацыянальнага універсітэта ім. Т. Шаўчэнка) падзяліўся свім меркаваннем на тэму еўраінтэграцыі:

– Нажаль, у нашым рэгіёне няма адзінай стратэгіі еўраінтэграцыі, усе краіны рухаюцца альбо не рухаюцца ў Еўропу сваімі шлахамі і ў свамі тэмпе. Беларусь пакуль не імкнецца і моцных пробліскаў не бачна, таму Украіна не можа аглядацца на суседзяў. Але цалкам паспяховая еўраінтэграцыя Украіна была бы вельмі карычнай для Беларусі, перадусім у якасці прыкладу. Гэта паказала б, што стратэгія “сядзець і нічога не рабіць, каб не было як ва Украіне”, больш не слушныя.
Мадэратар БД. Палітычны клуб – Аліна Коўшык  (вядучая, журналіст тэлеканалу Белсат).

БД. Палітычны клуб

БД. Палітычны клуб

БД. Палітычны клуб

БД. Палітычны клуб

БД. Палітычны клуб

БД. Палітычны клуб

Далучайцеся да нас, прапануйце цікавыя для вас тэмы!

Беларускі Дом

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok