Beta

БД. Палітычны клуб: Выбары ў Вялікай Брытаніі

06.02.2017

Палітычны клуб: Выбары ў Вялікай БрытанііУвага!
9 чэрвеня — ўпершыню ў Варшаве ў Беларускім Доме — абсалютна і татальна нефармальны “БД. Палiтычны клуб”.
Выбары ў Вялікай Брытаніі: Хто перамог? Які расклад сіл? Куды пойдзе Туманны Альбіён і ці адбудзецца ў рэшце Brexit? Што ад брытанскіх вынікаў выбараў чакаць нам — беларусам улічваючы, што, UK грае адну з ключавых роляў у Еўропе і свеце.
Брытанскія медыя — у анлайне на нашых экранах.

З намі на сувязі эксперты:

Робін Шэппард (Robin Shepherd) — брытанскі палітычны камэнтатар і аналітык, у мінулым — кіраўнік еўрапейскай праграмы Каралеўскага Інстытуту Міжнародных праблем Chatham House, старэйшы дарадца Форума міжнароднай бяспекі Галіфакса (the Halifax International Security Forum), заснавальнік сайта палітычных навінаўwww.thecommentator.com.

Мікалай Халезін — мастак, журналіст, драматург, рэжысёр, дырэктар знакамітага беларускага «Свабоднага тэатра», уладальнік прэміі Французскай рэспублікі, прыза “Спецыяльнае прызнанне”, прэміі “Еўропа-Тэатру”, прыза “Freedom to Create”. Выкладае ў паўтарох дзясятках універсітэтаў на 3 кантынентах.

Ляксей Лявончык — медыякансультант з Лондану, адзін з каардынатараў кампаніі салідарнасці BY_help. Kіраўнік IT праектаў для журналістыкі і медыя. Мае ступень магістра сацыялогіі ад City University of London. З 2007 года працуе са СМІ ў Брытаніі, Польшчы і Цэнтральнай Азіі. З 2010 года жыве паміж Лонданам, Варшавай і Менскам.

Мадэруе імпрэзу журналістка, вядучая тэлеканалу БЕЛСАТ Аліна Коўшык.

Гарантуем клубную абстаноўку, лёгкі алкаголь і закускі, а таксама поўную свабоду меркаванняў.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok