Beta

Беларусь без рэгістрацыі замежнікаў да 10 дзён

08.04.2017

МРГАд 2018 года замежныя грамадзяне змогуць знаходзіцца ў Беларусі без рэгістрацыі нават да 10 дзён. Гэта вынік у тым ліку і шырокай інфармацыйнай кампаніі пра Малы памежны рух, якую Беларускі Дом праводзіў ў 2015 і 2016 гадох, а таксама мае намер працягнуць з восені гэтага году.

“Можна толькі вітаць гэтае рашэнне беларускага МУС, якое яшчэ больш адкрывае Беларусь для замежных грамадзянаў. Такое рашэнне і две заканадаўчыя нормы мінулага года пра наведванне без візаў Аўгустоўскага канала і Беларусі праз аэрапорт Мінск 2 дэманструюць важную інфармацыйную і грамадскую працу арганізацый трэцяга сектара і яе вынік для Беларусі. Варта каб і Еўропа, і  свет ахвотней адкрываліся для жыхароў Беларусі. Вялікія чэргі ў консульствы і візавыя цэнтры краін шэнгенскага пагаднення, а таксама вельмі высокі кошт консульскага сбору і паслугаў візавых цэнтраў за візы для беларусаў не спрыяюць успрыманню беларускімі грамадзянамі Еўропы як  партнёра і альтэрнатывы Еўараазійскай інтэграцыі Беларусі”

У выніку нашай супольнай працы з беларускімі грамадскімі аб’яднаннямі і ініцыятывамі Беларусь будзе яшчэ больш адкрытая для замежных грамадзянаў, а іх знаходжанне ў нашай краіне павялічыцца ўдвая – з 5 да 10 дзён. Пра гэта заявіў начальнік аддзела дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі беларускага МУС Вадзім Забаронак.

Прэс служба Беларускага Дома

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok