Beta

БЕЛАРУСЬ – ГЭТА ЕЎРОПА. АЛЕ ЯКАЯ?

11.25.2017

Książka P. RudkowskiegoПрэзентацыя новай кнігі Пятра Рудкоўскага “Беларускія пытанні ў кантэксце еўрапейскіх адказаў”.

“Шуканне гатовых адказаў у Заходняй Еўропе – гэта яскрава нееўрапейская пазіцыя; крытычнае ўспрыняцце еўрапейскіх ідэй – вось адпаведная еўрапейская пазіцыя” – гэтымі словамі заканчваецца кніга і яны ўяўляюць сабой асноўны прынцып, якім Аўтар кіруецца ў працэсе абмяркоўвання “беларускіх пытанняў” і “еўрапейскіх адказаў”. Кніга з’яўляецца нетыповай спробай размяшчэння Беларусі ў Еўропе шляхам пастаноўкі пад сумнеў некаторых мэйнстрымавых еўрапейскіх ідэй.

Аўтарам кнігі з’яўляецца д-р Пётр Рудкоўскі, філосаф і публіцыст, акадэмічны дырэктар беларускага аналітычнага цэнтра BISS, лаўрэат прэстыжнай Прэміі імя Льва Сапегі “за выдатныя заслугі ў фармаванні грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і набліжэнні Беларусі да Еўропы, з улікам гістарычных традыцыяў Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў”

Месца прэзентацыі: Беларусі Дом у Варшаве (ul. Wiejska 13/3)
дата: 29 лістапада 2017 г. (серада), гадз. 18.00

Сардэчна запрашаем!

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok