Beta

Беларуская моладзь на праэкце Erasmus+ у Грузіі

10.27.2019

Беларускі Дом у Варшаве быўз адной з партнёрскіх арганізацый, якая прыняла ўдзел узяла ўдзел у праэкце Erasmus+, які адбыўся 13-23 красавіка ў Грузіі . Цягам адзінаццаці дзён 35 удзельнікаў з сямі краінаў (моладзь з Літвы, Латвіі, Украіны, Польшчы, Малдовы, Эстоніі і Грузіі) даследвалі тэатр, спрабавалі свае творчыя магчымасці, адкрывалі для сябе Грузію і ладзілі інтэграцыйныя і міжкультурныя вечары.

Нам пашасціла ўзяць удзел у моладзевым абмене Erasmus+ пад назвай “Theatre as a cultural heritage”, які адбываўся ў невялічкім горным пасёлку Бакурыяні ў Грузіі. Гэты праект даў нам магчымасьць адкрыць для сябе гісторыю тэатра розных краін, паўдзельнічаць у тэатральных майстар-класах і глыбей акунуцца ў атмасферу культуры і творчасці. Апошнім пунктам праграмы праекту быў выступ усіх удзельнікаў у меснай школе, дзе сабраліся настаўнікі, бацькі і дзеці, каб паглядзець на вынікі нашай працы падчас праекту, а менавіта на невялічкія эцюды, народныя танцы і песні. Шчыра кажучы, гэта быў для нас першы моладзевы праект, які падараваў нам шмат новых знаёмстваў, крэатыўных ідэй, а таксама цёплых і неверагодных успамінаў” –  кажа Каралiна і яе брат Ілля Панько – маладыя беларусы, якія навучаюцца зараз у Каталіцкім універсітэце ў Любліне імя Яна Паўла ІІ.

Дзякуем Беларускаму Дому за тое, што мы атрымалі магчымасць быць удзельнікамі праэкту Erasmus+ у Грузіі!

#beculterasmus

 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok