Beta

Беларуская мова вяртаецца ў Беластоцкі ўніверсітэт

11.26.2015

belaruskaja_movaЗ новага навучальнага года ў Беластоцкім універсітэце стартуе факультэт беларускай этнафілалогіі. Пра гэта «Радыё Рацыя» распавяла прафесарка Галіна Тварановіч.

«Раней у ВНУ закрылі факультэт беларускай філалогіі, таму пасанова Сэнату ўніверсітэта радуе – кажа выкладчыца, якая з’яўляецца суаўтаркай праграмы беларускай этнафілалогіі. – Спецыяльнасць: беларуская этнафілалогія арганізуецца ў Інстытуце ўсходне-славянскай філалогіі на філалагічным факультэце. Маецца на ўвазе працяг філалагічных традыцый. Аднак уносяцца істотныя сутнасныя змены ў праграму навучання».

Новая праграма, акрамя беларускай мовы і культуры, засяродзіцца на вывучэнні гісторыі і традыцый беларускай меншасці на Падляшшы.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok