Beta

Беларуская ялінка ў Варшаве

12.23.2017

IMG_2490Дзіцячае свята «Беларуская ялінка» адбылося ў Беларускім Доме ў Варшаве. Дзеці гулялі ў калядныя гульні, а таксама паўдзельнічалі ў інтэрактыўным спектаклі.

Гаворыць галоўны аніматар свята, беларуская літаратарка Валярына Кустава: — Прыйшло некалькі дзясяткаў беларускіх дзетак у беларускі дом. Больш за дзве гадзіны мы бавіліся са святым Мікалаем. Разыгрывалі інтэрактыўны спектакль. Усе па-беларуску, з пачастункамі. З падарункамі. Мне здаецца, галоўнае, што задаволеныя самі дзеткі.

Ролі святога Мікалая і злодзея Гаргундзеля выконваў беларускі артыст і драматург Васіль Дранько-Майсюк: — Тут былі дзеці рознага ўзросту: і вялікія, адзінаццаць год, і двухгадовыя. Заўсёды ёсць пэўныя цяжкасці, але мне падаецца, што ўдалося іх захапіць гісторыяй пра выкраданне святога Мікалая, што яго трэба вызваліць з лапаў страшнага чараўніка Гаргундзеля. Удалося аб‘яднасць розныя ўзросты дзеля такой святой і гуманістычнай мэты. Калядная імпрэза «Беларуская ялінка» прайшла ў памяшканні Беларускага Дому ў Варшаве. Прыкладна каля трыццаці дзетак «шукалі» і «вызвалялі» святога Мікалая. «Ялінка» завяршылася салодкім пачастункам для малых гарэзнікаў.

IMG_2488IMG_2506IMG_2524

 

 

 

 

 

IMG_2640IMG_2521IMG_2565

IMG_2654

IMG_2712

 

IMG_2557

 

IMG_2690

IMG_2627IMG_2738

 

 

 

 

 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok