Beta

Беларуская Ялінка. Беларуская выстава. Беларускі Дом.

11.27.2014

Выстава вядомай беларускай мастачкі Нікі Сандрас адкрыецца ў Беларускім Доме 13 снежня (субота). Гэта першая выстава менавіта яе акварэльных прац, – серыя пяшчотных кветак пасярод зімы.

Перадсвяточная пара дыктуе асаблівасці кантэксту, таму праграма вернісажу будзе навагодняя:

А 14-й гадзіне – адкрыццё выставы,
а 15-й гадзіне – Ніка правядзе калядны мастацкі “майстар-клас” для дзяцей і дарослых,
ў 16 гадзін – традыцыйныя беларускія Калядаванні: будзем вадзіць карагод з Казой, Мядзведзікам і Каляднай Зоркай вакол Ялінкі, спяваць калядныя песенькі, гуляkaladyць у калядныя гульні, а потым піць гарбату і ласавацца слодычамі.

Запрашаем усіх ахвотных! Уваход, як заўжды – вольны, запрашайце сяброў і знаёмых!

Крыху пазней размесцім на старонцы і дашлем у рассылцы тэкст калядных спеваў, каб можна было лепей падрыхтавацца з дзеткамі да свята і ня проста падпяваць, а спяваць разам).

 

Наш адрас (ul.Wiejska, 13-3).

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok