Beta

Беларускі Дом далучыў варшавянаў да беларускай культуры

09.25.2016

Беларускі кутокУ польскай сталіцы прайшоў фэст пад назвай “Варшаўская мазаіка”. Прадстаўнікі Беларусі, Украіны, Азербайджана, Грузіі, Малдовы ды Казахстана прадставілісваю нацыянальную кухню, а таксама вырабы народнай творчасці.

Ініцыятарка мерапрыемства Марыя Глухава зазначыла, што па падтрымку звярталася да Амбасадаў розных краін, а ў выпадку Беларусі арганізатарам стаў Беларускі Дом.

– Мэтай амбасады ёсць рэклама сваёй краіны. Таму вырашыла звярнуцца да яе. А пасля амбасада накіравала мяне ці да рэстарацыі, ці да Саюза моладзі. У мяне ёсць свае кантакты ў Беларускім Доме. Яны больш пазітыўныя ў плане таго, каб рабіць штосьці падобнае. Як называюць Беларускі Дом? Незалежнай амбасадай Беларусі. Таму мне гэтага хапіла. Вельмі задаволеная вынікамі. Бачу, што яны добрыя.

Майстр клас па беларускай ляльцы ў выкананні Марты Майсеенка

Цягам некалькіх гадзін да павільёнаў падыходзіла мноства палякаў, якія, сярод іншага, маглі скаштаваць нацыянальныя стравы, набыць сувеніры ды паўдзельнічаць у майстар-класах па вырабе лялек.

– Я паляк, але маю ўсходнія карані. Вельмі падабаецца гэтая цудоўная імпрэза. Так трымаць далей! Выдатна! Праз страўнік – да сэрца. – Шмат розных цікавостак. Тым больш дзіця ў школе мае падобныя дні культуры, знаходзім тут шмат інфармацыі. – Вельмі добрая вегетарыянская бабка. Спадабаліся і казахскія танцы.

Беларускі гурт РАДА

– Я калісьці на экскурсіі была ў Баку і зараз з прыемнасцю гляджу на прадстаўленне Азербайджана ў межах гэтага фэсту.
Таксама на фэсце “Варшаўская мазаіка” можна было ўбачыць нацыянальныя танцы, а галоўным пунктам музычнай праграмы стаў выступ беларускага фольк-гурта “Рада”.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok