Beta

Беларускі Дом на International Festival of Warsaw

05.02.2019

1-2 чэрвеня ў Варшаве пройдзе ВЯЛІКІ Варшаўскі Міжнародны фестываль –International Festival of Warsaw – Family picnic. У гэтым годзе ён прымеркаваны да Міжнароднага  Дня дзяцей.  

Шмат якія народы будуць прадстаўлены на гэтым фестывалі дзякуючы падтрымцы сваіх Амбасад. Беларусь прадставіць  – Беларускі Дом у Варшаве!

Дзякуючы гэтаму фестывалю мы зможам прадэманстраваць свае беларускія традыцыі і пазнаёміць усіх прысутных на ім з беларускай культурай. Ці ж гэта не важна? 

Нашымі гасцямі на фестывалі будуць:

– шэф-повар, эксперт беларускай і славянскай кухні, гісторык кулінарыі, аўтарка кулінарных кніг, тэле і радыё вядучая Алена Мікульчык;

– Мінская дзіцячая акадэмія танца „Фіеста”

– Выдавец Раман Цымбераў з выданнямі па гісторыі Беларусі і сувенірнымі жаўнерамі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай з волава.

– Людміла Зах, якая прадставіць карункавую біжутэрыю ручной працы і якую могуць набыць усе жадаючыя. 

Дарагія беларусы з усяго свету і тыя, хто неабыякава ставіцца да Беларусі! Без вашай  дапамогі нам немагчыма будзе справіцца! Да фестывалю засталося не так і шмат часу, а сродкаў на арганізацыю свята не хапае. Кошт удзелу ў мерапрыемстве (арганізацыйная аплата, кампенсацыя арэнды намётаў і выдаткі на прыезд гасцей) складаюць: 5000 PLN. На вялікі жаль, Беларускі Дом у Варшаве сёння не мае фінансавых магчымасцяў цалкам заплаціць за ўдзел у Міжнародным мерапрыемстве. Але негледзячы на гэта, мы перакананыя, што РАЗАМ  мы зможам сабраць гэту суму і годна прадставіць БЕЛАРУСЬ на гэтым фестывалі!

Фінансавую дапамогу можна аказаць тут 

👉Таксама можна зрабіць перавод  (przelew bankowy) на нашыя дадзеныя:
FUNDACJA BIAŁORUSKI DOM
Nazwa Banku: Bank Millennium S.A.
PL 03 1160 2202 0000 0002 4468 1407
Tytuł przelewu: Na udział w festiwalu.

Альбо з дапамогай PAYPAL

Адначасова запрашаем далучацца да ўдзелу ўсіх ахвотных майстроў – беларускіх рамеснікаў, музыкаў, мастакоў, і ўсіх ахвотных правесці майстар-класы на тую альбо іншую тэму пра Беларусь для дзяцей і дарослых.

ЗРОБІМ СВЯТА РАЗАМ!

Кантактны нумар для запісу каб далучыцца да творчага ўдзелу: 577 177 147 альбо dombelaruski@gmail.com

Падзяліцеся гэтай інфармацыяй, зрабіце перапост!

Wolna Białoruś tańczy i śpiewa !

Zwracamy się z ogromną prośbą do Białorusinów mieszkających w Polsce i Polaków lubiących Białoruś!

Zbieramy pieniądze na przyjazd i udział białoruskich artystów w WIELKIM Międzynarodowym Festiwalu – Festival of Warsaw Family Picnic, który odbędzie się 1-2 czerwca w Parku Rydza-Śmiegłego. (International Festival of Warsaw – Family picnic)

Żadna instytucja nie jest zainteresowana udzieleniem nam wsparcia.

A chodzi tylko o 5000 zł na przyjazd artystów z Białorusi, aby Warszawa mogła zobaczyć i zatańczyć tradycyjne białoruskie tańce, usłyszeć cudowne białoruskie pieśni. 

Przelew można zrobić na te dane:

FUNDACJA BIAŁORUSKI DOM
Nazwa Banku: Bank Millennium S.A.
PL 03 1160 2202 0000 0002 4468 1407
Tytuł przelewu: Na udział w festiwalu.

 

Albo przez PAYPAL 👉http://bit.do/eRnCo

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok