Beta

Беларускі Дом рады запрасіць моладзь на міжнародны абмен Erasmus+

10.02.2017

Этнічныя меншасці маюць шмат праблемаў нават у рацыянальным сучасным свеце. Абарона нацыянальных меншасцяў з’яўляецца важнай праблемай для ўсёй міжнароднай супольнасці, таму што кожны чалавек у выніку гістарычных падзей можа стаць членам меншасці.

Рэгіён польска-беларуска-літоўскага памежжа і пражываючыя там нацыянальныя і рэлігійныя меншасці сталі тэматыкай абмену моладзі, таму што, нягледзячы на тое, што Польшча, Беларусь і Літва доўгі час былі ў складзе адной краіны, маюць адну гісторыю, падобныя традыцыі, усё роўна некаторыя меншасці гэтых краінаў маюць пэўныя праблемы.

Моладзь з Літвы, Беларусі, Польшчы сустрэнуцца 12-18 лістапада ў Беластоку, каб даследваць цікавы, шматнацыянальны рэгіён Падляшша, пабачыць яго гістарычныя мясціны, абмеркаваць праблемы нацыянальных меншасцяў у сучасным свеце, а таксама даведацца шмат новага і карыснага падчас адукацыйных гульняў, дэбатаў і культурных нацыянальных імрэзаў.

У першую чаргу мы чакаем удзедьнікаў беларусаў, якія зараз пражываюць, вучацца, працуюць у Польшчы. Пражыванне, харчаванне і праезд удзельнікаў аплочваецца арганізатарамі. Узрост удзельнікаў 18-28 гадоў.


Для ўдзелу просім запоўніць анкету да 23 кастрычніка.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok