Beta

Беларускі Дом запрашае на прагляд фільмаў з серыі “Хроніка суднага часу”

06.26.2014

Беларускі Дом запрашае на прагляд фільмаў з серыі “Хроніка суднага часу” з удзелам аўтара — вядомага беларускага рэжысэра Алега Дашкевіча. Адбудзецца skype канферэнцыя з удзелам  былога палітвязня, беларускага праваабаронцы, кіраўніка ПЦ “Вясна” – Алесем Бяляцкім. 


Мовы фільму: беларуская, расейская, ангельскія субтытры.

Прагляд адбудзецца 26 червеня а 18.30 у Беларускім Доме, вул. Вейска 13/3, Варшава

Хроніка суднага часу” стваралася асацыяцыяй “Белфільм” пры дапамозе ПЦ “Вясна” і Нарвэскага Хельсінскага Камітэту на працягу 2012-2013 гадоў і сталі своеасаблівай грамадзянскай рэакцыяй кінадакумэнталістаў на сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, якая істотна пагоршылася пасля падзеяў снежня 2010 года. Гэта кароткія гісторыі пра смеласць, мужнасць і годнасць людзей, якім пасля выбараў 2010 году прыйшлося прайсці праз цяжкія выпрабаванні лёсу і не зламацца.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok