Beta

Беларускі летнік у Белавежскай пушчы

07.05.2019

Дзеці, якія вывучаюць беларускую мову ў беластоцкай „Чацьвёрцы”, праводзяць час у летніку ў Белавежскай пушчы. Тут яны прымаюць удзел у тэатральных і мастацкіх занятках, адначасова вывучаючы традыцыі і звычаі беларусаў Падляшша.

Летнік – гэта адна з формаў працы ў працэсе вывучэння беларускай мовы, кажа настаўніца Аліна Ваўранюк:

– У час летнікаў можна зрабіць тое, чаго я не ўзмозе зрабіць падчас урокаў і нават на пазаўрочных занятках. Мы не абмежаваныя часам. Летнік дзеля таго, каб дзеці гулялі, адпачывалі, але і нечаму вучыліся.

Удзельнікі летніку:

– Мне спадабалася ў першым летніку і  я пачала сюды прыязджаць.

– Робім розныя рэчы, з намі праводзяць файныя заняткі.

– Тут крыху слабы інтэрнэт, але мы вытрымліваем гэта.

– Тут вельмі файна і тут можна навучыцца больш розным рэчам, чым у школе.

Пад канец летніка адбудзецца ўрачыстае падвядзенне тыднёвай працы вучняў. Летнік безупынна ладзіць Аб’яднанне на карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову “АБ-БА”

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok