Beta

Беларускія выдавецтвы презентавалі ў Беластоку свае новыя кнігі

04.25.2016

Кнігазбор у БелстокуБеластоцкія аматары папяровай кнігі атрымалі магчымасць наведаць Міжнародны кніжны кірмаш, які распачаў працу ў будынку Падляшскай оперы і філармоніі. Бяруць у ім удзел і прыватныя выдавецтвы з Беларусі: “Arche”, “Выдавецтва гістарычнай кнігі Янушкевіч”, “Галіяфы” і “Кнігазбор”. У першую чаргу выдаўцы разлічваюць на ўвагу беларусаў Падляшша.

Кажа выдавец Андрэй Янушкевіч: – Беластоцкія беларусы – гэта нашая асноўная аўдыторыя, на якую мы разлічваем, якая нас на гэтым кірмашы ніколі не падводзіць. Arche і Янушкевіч – гэта з большага кнігі гістарычнай накіраванасці, “Галіяфы” прадстаўляюць пераважна маладую альтэрнатыўную літаратуру, а “Кнігазбор” прадстаўляе кнігі нашых класікаў, масцітых пісьменнікаў. Асартымент даволі вялікі.

Многа таксама апошнім часам выдаецца дзіцячай і моладзевай літаратуры па-беларуску, адзначае Генадзь Вінярскі дырэктар выдавецтва „Кнігазбор”: — Цяпер такая сітуацыя, што нават у школах, у старэйшых класах размаўляюць па-беларуску, ну можа крыху на трасянцы і гэта лічыцца моладзевым брэндам. Таму моладзь стараецца штосьці беларускае прыдбаць, штосьці беларускае купіць, штосьці беларускае прасунуць.
Таксама прэзентавалі кнігі польскіх аўтараў, якія пішуць пра суседнія з Польшчай краіны. У нядзелю кніжку пад назвай “Ніводнага вострава. Размовы пра Расею і Украіну” прэзентавалі Енджэй Маравецкі і Пётр Брысач. Па словах суаўтара выдання і адначасова арганізатара кірмашу Пётра Брысача, гэта збор размоваў, якія закранаюць пытанні, важныя для Беларусі і Польшчы: – У гэтым годзе мінае 25 гадоў з часоў развалу Савецкага Саюза. Мы распыталі шэраг польскіх рэпарцёраў, а таксама асобаў, якія займаюцца гэтай тэмай, адносна таго, што адбывалася з той 1/6 часткай свету напрацягу 25 гадоў, да якой належыць і Беларусь.

www.racyja.com

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok