Beta

Беларусы на Wielokulturowym Warszawskim Street Party 2016

08.25.2016
Wielokulturowе Warszawskie Street Party 2016

Сябры! У гэту нядзелю 28 жніўня ў цэнтры Варшавы адбудзецца Шматкультурная Варшаўская Вулічная Імпрэза – Wielokulturowe Warszawskie Street Party 2016.
https://www.facebook.com/WielokulturoweWarszawskieStreetParty/

На гэта імпрэзе будуць прадстаўленыя розныя культуры сьвету. Не можа бракаваць і прадстаўніцтва нашай мілай Беларусі!! Inicjatywa Wolna Białoruś разам са Станіславам Раманчуком арганізоўваюць беларускі куток у абшары для дзяцей на вул. Kubusia Puchatka.
У праграме ад 14-ай да 19-ай будуць:
– майстар-клас па беларускіх абрадавых ляльках ад Аліны Коўшык Alina Koushyk
– лідар гурту Vuraj, ініцыятар і спеўных сходаў Сяржук Доўгушаў Siarhei Douhushau дазволіць дакрануцца да інструментаў і паспяваць разам.

Частаваць будуць беларускім зефірам і хатнімі пірагамі!

Прыходзьце з дзецьмі ў вышыванках і са сцягамі!

Таксама запрашаем усіх беларусаў узяць удзел у парадзе, які адбудзецца на пачатку Фэста, там таксама будуць беларусы:
https://www.facebook.com/events/1067391453316852/
Пачатак а 11:30 на Plac Bankowy. Запрашаем!


Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok