Beta

Беларусы Варшавы наведалі магілу Станіслава Булак-Балаховіча

05.12.2015

БНП на могіле С.Булак-БалаховічаСімвалічная магіла аднаго з лідараў антыбальшавістскага супраціву на Беларусі знаходзіцца на могілках Павонзкі ў Варшаве. Беларусы, якія жывуць у сталіцы Польшчы, усклалі кветкі і запалілі знічы. Пра гэта сайту charter97.org распавёў кіраўнік ініцыятывы «Беларуская нацыянальная памяць» Анатоль Міхнавец.

Невядома як і пры якіх абставінах загінуў Станіслаў Булак-Балаховіч. Яго цела не было знайдзена, па гэтай прычыне родныя зрабілі сімвалічную магілу, на якой выбітыя даты яго жыцця. Актывісты «Беларускай нацыянальнай памяці» штогод ладзяць акцыі памяці аб ім і іншых лідэрах БНР, – распавёў ён.

Станіслаў Булак-Балаховіч нарадзіўся ў Мейштах. Паводле афіцыйных звестак паходзіў з сялян Відзаўскай воласці Новааляксандраўскага павета Ковенскай губерні. Бацькі мелі шэсць дачок і трох сыноў, між іншых і Юзаф Булак-Балаховіч (у будучым генерал). Маці вызнавала сябе як польку, а бацька быў беларусам, беларускім патрыятызмам вызначаўся брат Юзаф.

Прозвішча «Булак-Балаховіч» з’яўляецца штучным і ўтвораным самім Станіславам Балаховічам. Гэткае ж прозвішча прыняў і Юзаф. У Польшчы існаваў адмысловы закон, які дазваляў афіцыйна далучыць «вайсковыя мянушкі» часоў вайны за незалежнасць Польшчы да прозвішчаў.

Пасля заканчэння школы ў Новааляксандраўску навучаўся ў прыватнай мужчынскай гімназіі Св. Станіслава ў Петраградзе. Займаўся сельскагаспадарчай аканамічнай працаю. У1903 працаваў бухгалтарам у чыгуначных установах. У 1904—1914 адміністратарам маёнтка Гарадзец-Лужкі ў Дзісенскім павеце (цяпер вёска Лужкі Шаркоўшчынскага раёна) графа Плятэр-Зіберга.

18 лістапада 1914 прыбыў і залічаны ў спісы 2-га Лейб-уланскага Курляндскага палка. 4 чэрвеня 1915 — за адрозненне ў дзеяннях супраць непрыяцеля атрымаў ранг малодшага унтэр-афіцэра. У ноч з 8 на 9 чэрвеня 1915 падчас разведкі ля вёскі Шапалішкі асколкамі разрыўной кулі быў паранены. 8 ліпеня 1915 атрымаў ранг прапаршчыка. 6 лютага 1916 Найвышэйшым загадам зацверджана ўзвядзенне ў ранг прапаршчыка армейскай кавалерыі. Узнагароджаны ордэнамі Расійскай імператарскай арміі.

У 1917—1918 ротмістар. Камандзір палка Чырвонай Арміі2 лістапада 1918 разам з конным атрадам (два дывізіëны, каля 800 шабель) перайшоў ад чырвоных у Пскоўскі корпус. Напачатку 1919 камандзір Коннага палка 2-ой брыгады «Асобнага корпуса Паўночнай арміі», у маі 1919 падпалкоўнік у Паўночнай, пераўтворанай у Паўночна-Заходнюю армію. У чэрвені 1919 палкоўнік. У ліпені полк пад яго камандаваннем рэарганізаваны ў 2-і корпус Паўночна-Заходняй арміі, у які ўваходзілі: 4-я дывізія, Асобная брыгада і Конны полк Булак-Булаховіча. Па прапанове генерал-лейтэнанта Арсеньева Булак-Балаховіч атрымаў ранг генерал-маёра. Пазней быў пазбаўлены кіраваннем корпуса, падначалены Арсеньеву. У ноч на 28 студзеня 1920 арыштаваў галоўнакамандуючага Паўночна-Захоняй арміі генерала ад інфантэрыі Мікалая Юдзеніча.

БНП на могіле С.Булак-Балаховіча ў Варшаве14 лістапада 1919 склаў просьбу пра атрыманне беларускага грамадзянства і прыняцце яго ваеннага аддзела на службу БНР. У лістападзе 1919 вайсковыя фарміраванні пад кіраўніцтвам С. Булук-Балаховіча атрымалі афіцыйнцую назву, як «Асобны аддзел войскаў БНР у Балтыі»26 лістапада «Асобны аддзел», паводле дамовы беларускіх дыпламатаў з урадам Эстоніі, прыняты на часовае ўтрыманне Эстоніі, фінансавыя выдаткі залічаны ў якасці дзяржаўнай пазыкі БНР. У лістападзе—снежні «Асобны аддзел» заняў частку фронту з чырвонымі каля Ізборску, паміж эстонскай і латышскай арміямі. У студзені-лютым 1920 у сувязі з вядзеннем перамоў Эстоніяй і Латвіяй з савецкай Расіяй, размясціўся ў Марыенбургу (Латвія). 22 студзеня 1920 «Асобны аддзел» юрыдычна ўключаны Радаю БНР у склад беларускага войска. Паводле дамовы ўрадаў Польскай Рэспублікі і БНР, у складзе польскага войска мела быць сфарміравана войска БНР. 23 лютага паводле дамовы заключанай у Рызе, «Асобны аддзел» уваходзіў у склад польскага войска. Аддзел налічваў 884 афіцэры і салдаты. 5 сакавіка «Асобны аддзел» транспартыраваны з Марыенбурга ў Дзвінск. Адтуль перавезены ў Брэст, аддзел налічваў каля 100 афіцэраў і 700 салдат. 21 чэрвеня з Эстоніі і Латвіі ў Брэст перавезена яшчэ каля 200 салдат.

Аддзел пад камандаваннем генерала Станіслава Булак-Балаховіча змагаўся на польскім баку ад імя беларускага ўрада Антона Луцкевіча12 кастрычніка Павел Аляксюк, які выконваў абавязкі старшыні Беларускага палітычнага камітэта, падпісаў пагадненне з генералам Булак-Балаховічам, згодна з якім Камітэт меўся весці вярбоўку ў беларускае войска. Яго камандзірам мусіў быць Булак-Балаховіч. Са свайго боку ён абавязваўся дапамагаць дзейнаму ад імя ўрада А. Луцкевіча камітэту пераймаць цывільную ўладу на занятых яго войскам абшарах Беларусі.

Магіла С. Булак-Балаховіча ў ВаршавеГенерал Булак-Балаховіч, паралізуючы тылы Чырвонай Арміі, паспрыяў польскім войскам у контрнаступе ў верасні 1920. Спрабаваў ён, згодна з дамоўленасцю з Ю. Пілсудскім, ваяваць з Савецкай Расіяй і пасля перамір’я на польска-савецкім фронце ў кастрычніку 1920. Увосень армія Булак-Балаховіча налічвала амаль 15 тыс. салдатаў. 10 лістапада яго аддзелы захапілі Мазыр і рыхтаваліся да наступу на Мінск і Гомель. У Мазыры С. Булак-Балаховіч пракламаваў незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, сябе абвясціў «начальнікам Беларускай Дзяржавы», а Беларускі палітычны камітэт — урадам БНР, адмаўляючыся такім чынам падпарадкавацца дзейным ужо цэнтрам улады — урадам А. Луцкевіча ў Варшаве і В. Ластоўскага ў Коўне. Прэм’ер-міністрам новага ўрада стаў Вячаслаў Адамовіч. Ад імя свайго кабінета ён выдаў маніфест да беларускага народа, у якім гаварылася пра далейшую барацьбу за незалежнасць Беларусі ў хаўрусе з Польшчай, правядзенне аграрнай рэформы разам з адчужэннем вялікай зямельнай уласнасці і скліканне нацыянальнага прадстаўніцтва дзеля акрэслення дзяржаўнага ладу. Пасля баёў, якія цягнуліся некалькі дзён, аддзелы Булак-Балаховіча пад націскам Чырвонай Арміі мусілі адступіць на тэрыторыю Польшчы, дзе і былі інтэрніраваныя.

Генерал Станіслаў Булак-Балаховіч пасяліўся ў Варшаве. Займаўся палітычнай дзейнасцю. Падчас Польскай абарончай вайны стаў на чале добраахвотнага атраду, які ўдзельнічаў у абароне Варшавы ў верасні 1939.

Загінуў пры спробе арышту гестапаўцамі ў Варшаве 10 мая 1940.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok