Beta

Беларусы выбіраюць Еўропу

11.30.2015

MRGНа польска-беларускай і літоўска-беларускай мяжы працягваецца кампанія –«Беларусы выбіраюць Еўропу».

Сёння і ўчора на літоўскіх памежных пераходах у Мядзінінкаі і Райгардасе а таксама ў Друскеніках і Вільні валанцёры раздавалі беларусам буклеты з інфармацыяй аб перавагах еўраінтэграцыі перад удзелам у Мытным Саюзе.
Гэтай акцыяй Беларускі Дом у Варшаве працягвае кампанію па інфармаванню беларусаў аб перавагах еўрапейскага выбару. Раней, раздача адбывалася на польска-беларускім памежжы – у Цярэспалі  Славатычах, Кузніцы і Баброўніках. Валанцёры распаўсюдзілі некалькі тысячаў буклетаў не толькі ў чэргах, непасрэдна на памежных пераходах, але і на вакзалах, рынках і паркінгах гандлёвых цэнтраў.MRG_miazha

«Інфармацыя ў буклеце максімальна спрошчаная і даступная, а лічбы лёгка паддаюцца параўнанню, так, што кожны можа самастойна зрабіць высновы.Мяжа – гэта для нас новы канал працы з беларускім грамадствам.Мы назіраем, што беларусы ахвотна бяруць буклеты, чытаюць і нават вядуць дыскусіі з валанцёрамі, адзінае, што часам пужаюцца журналістаў з мікрафонамі і фотаапаратамі» – кажа Ігар Кулей, каардынатар кампаніі, і працягвае: «Над аналітычнай часткай кампаніі працавала каманда навукоўцаў – эканамістаў і сацыёлагаў пад кіраўніцтвам Леаніда Злотнікава.

MRG_2Галоўнай мэтай было правесці параўнальны аналіз і ў простай, зразумелай форме паказаць, што беларускаму грамадству дае ўдзел у тым ці іншым інтэграцыйным праекце. Вынікі працы групы недвузначныя: нашыя суседзі – Літва і Польшча, пасля ўступлення ў Еўрапейскі Саюз, зрабілі вялікі скок наперад. Беларусь выбрала іншы інтэграцыйны праект, як вынік – асноўныя паказчыкі дабрабыту насельніцтва даволі сціплыя. Гэта адчуваюць і простыя беларусы. Нягледзячы на поўную адсутнасць публічнай дыскусіі на гэтую тэму ў дзяржаўнай медыйнай прасторы, згодна з сацыялагічнымі даследаваннямі, колькасць людзей у беларускім грамадстве, якія падтрымалі б альтэрнатыўны Еўрапейскі выбар для Беларусі – 40%, прыкладна столькі ж, колькі падтрымлівае Еўразійскую інтэграцыю і Мытны Саюз».MRG_3

Акрамя раздачы інфармацыйных буклетаў на памежных пераходах у Літве і Польшчы, у рамах кампаніі «Беларусы выбіраюць Еўропу» запланаваны шэраг сустрэчаў у рэгіёнах Беларусі, падчас якіх эксперты правядуць больш разгорнутыя прэзентацыі інфармацыі, сабранай камандай навукоўцаў. А неўзабаве на інтэрнэт-старонцы Беларускага Дома будуць апублікаваныя 10 кароткіх анімаваных відэаролікаў, якія ў той жа даступнай форме паўтораць інфармацыю, замешчаную ў буклетах.
Інфармацыйная кампанія працягнецца да Калядаў.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok