Beta

Беларусы з Польшчы паедуць у Грузію пазнаваць культурную спадчыну

09.26.2019

«Беларускі дом у Варшаве» арганізуе 13-23 кастрычніка паездку для беларусаў з Польшчы ў Грузію.

Фонд “Беларускі дом у Варшаве” арганізуе маладзёжны абмен у рамках праграмы “Усходняе партнёрства”. 13-23 кастрычніка група беларусаў адправіцца ў грузінскую мясцовасць Бакурыяні.

Алесь Зарэмбюк, сустаршыня фонда “Беларускі дом у Варшаве”: — У гэтым праекце ўдзельнічаюць сем краін “Усходняга партнёрства” і ЕС, у т.л. Польшча. Паездку ў Грузію для беларусаў ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў фонд “Беларускі дом у Варшаве” арганізаваў у рамках праграм “Erasmus+” і “Усходняе партнёрства”.

У горным пасёлку Бакурыяні пройдуць сустрэчы пад назвай “Тэатр як культурная спадчына”.

Усе расходы — праезд, пражыванне і харчаванне — узялі на сябе арганізатары праекта. Удзельнік паездкі павінен толькі заплаціць €15 за арганізацыю экскурсій у гарах Грузіі.

“Беларускі дом у Варшаве” запрасіў у Грузію маладых людзей, якія пражываюць — вучацца або працуюць — у Польшчы.

Віктар Корбут, Polskie Radio

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok