Beta

Беластоцкія ВНУ запрашаюць гарадзенцаў

04.28.2015

ВНУБеластоцкі фонд „Okno na Wschód” супольна з мясцовымі ўніверсітэтамі запрашае гарадзенцаў – выпускнікоў 11-х класаў ды іх бацькоў, зацікаўленых у навучанні ў вышэйшых навучальных установах сталіцы Падляшша, прыняць удзел у азнаямляльным візіце.
Запрашаючы бок гарантуе бясплатныя візы, пражыванне, харчаванне і правядзенне экскурсій. Прыезд запланаваны на 29-31 траўня. Па словах дырэктара ліцэя пры грамадскім аб’яднанні „Polska Macierz szkolna” Антона Пацэнкі, з кожным годам павялічваецца колькасць маладых гарадзенцаў, якія выказваюць жаданне атрымаць адукацыю ў Беластоку ды іншых гарадах Польшчы:

– Большасць нашых выпускнікоў, якія ставяць сабе за мэту паступіць у гэтую навучальную ўстанову, паступаюць туды, вучацца там і не губляюцца, дасягаюць нейкіх поспехаў. Гэта нас цешыць, бо мы лічым, што такі адукаваны чалавек, ці ён кудысьці паедзе, ці застанецца ў Польшчы, ці вернецца ў Беларусь, ён і так прынясе карысць з кожнага пункту гледжання.
Жадаючыя наведаць Беласток і пазнаёміцца з умовамі паступлення і вучобы ў мясцовых універсітэтах да 10-га траўня павінны запоўніць электронную анкету на адмысловай інтэрнэт – старонцы. Адзіная аплата, якая патрабуецца з удзельнікаў тура – 20 даляраў на адміністрацыйныя выдаткі.

Чытай больш на: www.racyja.com

фота: www.xvatit.com

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok