Beta

Дзень Волі ў Беларускім Доме

03.18.2015

Шчыра запрашаем на святкаванне Дня Волі і ўрачыстае ўручэнне прэміі Хартыі’97

воляПадчас святкавання Дня Волі адбудзецца цырымонія ўручэння Нацыянальнай прэміі Хартыі’97 ў галіне абароны правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча за 2014 год.  

Лаўрэатамі прэміі сталі:

Васіль Парфянкоў  – былы палітвязень, актывіст кампаніі “Гавары праўду!”

Віталь Гуркоў –  заслужаны майстар спорта Рэспублікі Беларусь, вакаліст панк-гурта BRUTTO

Эдуард Лобаў –  вязень сумлення, актывіст «Маладога Фронта»

Антон Цялежнікаў – рэжысёр дакументальнага кіно, лідэр «Звязу ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі»

Пасля цырымоніі ўручэння адбудзецца Творчая сустрэча з Аляксеем Марачкіным, беларускім мастаком, грамадскім дзеячом, актывістам Беларускага народнага фронту “Адраджэньне”, старшынёй міжнароднага грамадскага аб’яднання «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», адным з заснавальнікаў мастацкага аб’яднання «Пагоня».

25 сакавіка 2015 года, а 14:00 (ul.Wiejska, 13-3)

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok