Beta

Чарговыя заняткі Мова Нанова з прафесарам Нінай Баршчэўскай

05.27.2016

13315420_10209252488127294_8138597250883179976_nСябры!

У найбліжэйшы аўторак вас чакаюць заняткі Мова Нанова з выбітным госцем! Нашай зоркай стане слынны прафесар, беларусістка, грамадскі і культурны дзеяч Ніна Баршчэўская!


Шмат гадоў спадарыня прафесар звязаная з Кафедрай Беларусістыкі Варшаўскага Ўніверсітэта, якую ўзначальвала ў 2009-2014 гг., а таксама з Беларускай Рэдакцыяй Польскага радыё, якую ўзначальвае цяпер.
Як навуковец прафесар Баршчэўская займаецца беларускімі дыялектамі, гісторыяй нашай мовы, мовай беларускай эміграцыі, моўным паграніччам.
Літаральна тыдзень таму сп. Баршчэўская была ўзнагароджана Мелалём за развіццё культуры Беларусі ад Міністэрства Культуры РБ.
Для Мовы Нанова вялікім гонарам будзе візіт спадарыні Баршчэўскай.
Іншыя падрабязнасці заняткаў – неўзабаве.

Аўторак, 18-30

Беларускі Дом у Варшаве, вул. Вейска 13/3.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok