Beta

Cустрэча з Зянонам Пазняком у Вільні

11.05.2015

Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве праводзіць 7 лістапада ў Вільні шэраг беларускіх мерапрыемстваў.

У 12.00 на Эўфрасіньнеўскіх могілках з удзелам Зянона Пазьняка адбудзецца адкрыцьцё адноўленага помніка на магіле Аляксея Арсеньнева – бацькі вялікай беларускай паэтэсы Натальлі Арсеньневай.

Помнік будзе асьвечаны айцом Леванідам Акаловічам.

Месца: вул. Лепкальнё 19. Эўфрасіньнеўскія могілк, Вільня.
Збор каля царквы на тэрыторыі могілак у 12.00. (Даезд ад вакзала аўтобусамі № 12, 16, 19).

У 14.00 адбудзецца сустрэча Зянона Пазьняка з грамадзкасьцю і прэзэнтацыя яго новых выданьняў на беларускай і польскай мове.
Месца сустрэчы: вул. Раўгіклас 25, Вільня (Дом нацыянальных меншасьцяў).

Шчыра запрашаем!

Прэс-служба Беларускага Дому (Варшава)

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok