Beta

Дакументальны фільм “Банда” паказалі ў Варшаве

08.06.2015

film Banda w Warshawe4 жніўня ў рамах Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі ў Варшаве паказалі дакументальны фільм «Банда» аб выкрадзеных палітычных апанентах Лукашэнкі.
“Банду” прэзентавала аўтар ідэі і прадзюсэр фільма беларуская праваабаронца дырэктар “Беларускага дакументальнага цэнтра” Раіса Міхайлоўская. Прэм’ера стужкі адбылася 14 снежня 2014 года ў Вашінгтоне ў Капітоліі, у Дзень Волі 25 сакавіка і 16 гадавіну знікнення экс-мінімтра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Юрыя Захаранкі 7 мая 2015 года прайшлі першыя паказы ў Менску.
Стужка вяртае глядача ў падзеі 15 гадовай даўніны і вельмі дакладна апісвае падзеі, якія звязаны са знікненнем палітыкаў. У фільме знятыя не толькі родныя і сябры Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага, але і тыя, хто знаходзіцца па іншы бок барыкад: былы начальнік СІЗА Алег Алкаеў, былы супрацоўнік КДБ Валерый Костко, следчы Дзмітры Петрушкевіч і іншыя.
Фільм зробленз выкарыстаннем вялікай колькасці дакументальных матэрыялаў.
Пасля паказу адбылася дыскусія з удзелам эксперта Хельсінскага фонда па правах чалавека ў Беларусі Вольгі Саламатавай, дырэктара Amnesty у Польшчы Драгініі Надаждзін, кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна”, былога палітвязня Алеся Бяляцкага, дырэктара “Беларускага дакументальнага цэнтра” Раісы Махайлоўскай, матулі зніклага ў 2000 годзе журналіста Дзмітрыя Завадскага Вольгі Завадскай. Мадэраваў размову – галоўны рэдактар “Белсат ТВ” Аляксей Дзікавіцкі.

Партнэрамі мерапрыемства сталі Хельсінскі фонд па правам чалавека, Amnesty (Польшча), Асацыяцыя маладых журналістаў “Поліс”, група “Гарызонот – супраць смяротнага пакарання” ў ХФПЧ і “Поліс”.

фота charter97.org

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok