Beta

Далучайцеся да акцыі з нагоды Дня Народзінаў Мікалая Статкевіча!

08.11.2015

Mikalai Statkevich12 жніўня, Мікалай Статкевіч, беларускі палітвязень, апошні кандыдат на прэзыдэнты на выбарах 2010 года, які да сенняшняга дня знаходзіцца за кратамі, адзначае свой Дзень Народзінаў. Чарговы Дзень Народзінаў, які Статкевіч “адзначае” у так званай закрытай турме, у адзіночнай камеры. Ен не бачыць неба, ні хмараў,  ні сонейка, ні дрэў, не чуе спеваў птушак…

У сувязі з гэтым, шэраг недзяржаўных арганізацый разам з роднымі палітвязняў вырашылі арганізаваць акцыю салідарнасці для Статкевіча – #Sky4Statkievich

Якім чынам узяць удзел?

• Зрабіць здымак неба, хмаркі, сонейка, дрэва і апублікаваць яе ў сацыяльных сетках – facebook, Twitter, Instagram, карыстаючы спецыяльны хэштэг #Sky4Statkievich і спасылкай на петыцыю з патрабаваннем вызваліць Статкевіча: www.change.org/FreeStatkevich

• Падпішы петыцыю, створаную Марыяй Адамовіч, жонкай Мікалая Статкевіча і патрабуй яго вызвалення: www.change.org/FreeStatkevich

• Апублікуй інфармацыю аб акцыі на сваей старонцы ў сацыяльных сетках
https://www.facebook.com/events/996661337044717/

І памятайце: Салідарнасць мацней за рэпрэсіі!

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok