Beta

Дзень Роднай Мовы з Валярынай Куставай

02.14.2018

Дзень Роднай Мовы20 лютага а 19:00 гадзіне запрашаем беларусаў Польшчы і перадусім Варшавы, а таксама ўсіх неабыякавых да беларушчыны і беларускай мовы

Выказаць сваю неабыякавасць, падтрымаць традыцыю, салідарызавацца з Беларуссю – і напісаць Нацыянальную дыктоўку разам, паводле аднаго са знакавых тэкстаў БНР!

Так сімвалічна мы распачынае святкаванне 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Адмысловы госць імпрэзы – сябра Рады БНР, віцэ-дырэктар “Белсату” АЛЯКСЕЙ ДЗІКАВІЦКІ выступіць са святочнай прамовай і прадставіць тэкст Нацыянальнай Дыктоўкі.

Вядоўца імпрэзы – літаратарка, паэт, аўтарка праграмы “Прыват” ВАЛЯРЫНА КУСТАВА.

Сэнс і прыгажосць дзеі перадусім у тым, каб зрабіць гэта разам, незалежна ад таго, будуць памылкі ў вас ці не 
Здзейснім акт салідарызацыі з галоўнымі дэмакратычнымі прынцыпамі БНР разам, падтрымаем нашу Мову!

Хто зробіць найменшую колькасць памылак – будзе ўзнанароджаны.

Таксама ў праграме віктарына і конкурсы на веданне беларускай мовы і фактаў з гісторыі БНР! Самых кемлівых чакаюць прызы!

У тым ліку пераможцы атрымаюць унікальнае выданне – том раней ніколі не публікаваных сцэнароў да фільмаў класіка беларускай літаратуры УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА, напісаных ім: з экранізаваных – “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі”. Зусім невядомыя – “Гнеўнае сонца” і “Апавяданні з каталажкі”! (тэксты і каментары да выдання падрыхтаваныя Валярынай Куставай).

А калі ты хочаш выйграць сапраўдны беларускі сцяг – табе дакладна да нас!

Напрыканцы ўсіх прысутных чакае святочны пачастунак.

Дзяліцеся імпрэзай! Запрашайце сяброў! Адсвяткуем разам!

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok