Beta

Białoruska impreza edukacyjna

Дата правядзення мерапрыемства: 21.08.2019

Сардэчна запрашаем вас, шаноўнае спадарства!
На нашую фолк-адукацыйную вечарыну, прысьвечаную Традыцыйным гульням ды спаборніцтвам💪🏻 Беларусі і свету!

Мы будзем вывучаць ваярскія ды джэнтэльменскія забавы – гульні, спаборніцтвы, і г.д. з розных краін, найперш – з Беларусі, але не толькі.

Што вы гарантавана атрымаеце:

багата задавальненьня і весялосці🤩
добрую фізічную нагрузку (не трэба хадзіць ў сілоўню :)🏋‍♀
досыць новае інфармацыі пра традыцыі розных народаў і краін 🌍
багата новых, цікавых людзей👩🏼👦🏻👩🏼‍🦰🧔🏽

Беларускі Дом ў Варшаве, 21га жніўня, 19:00
Wiejska, 13, пам 3 (на інтэркоме набярыце 3)

Калі ласка, прыходзьце ў адзенні, зручным для актыўных рухаў і цяжкае фізічнае працы👟🧢. Ці вазьміце гэткае адзенне з сабой – будзе мажлівасць пераапрануцца.

Нашае мерапрыемства гендэрна-роўнае, але ўсе актыўнасьці традыцыйна былі мужчынскімі, і партабуюць фізічнае моцы, хуткасці і г.д. Таму калі вы жадаеце ўдзельнічаць – будзьце, калі ласка, упэўненыя у сваім жаданні – мы будзем вельмы рады бачыць, што жанчыны могуць пераадолець мужчын ў іх гульнях ды забавах.

Мерапрыемства бяскоштнае (кожны плоціць 💰колькі хоча).
На імпрэзе важнае правіла кворума – калі мы не набярэм 10 удзельнікаў, мерапрыемства будзе адмененае. Таму рабіце, калі ласка, рэпосты і лайкі!

Афіцыйная мова мерапрыемства – польская, ангельская і беларуская.

Да сустрэчы!

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok