Beta

Дзень Волі ў Варшаве

Дата правядзення мерапрыемства: 21.03.2020

Шаноўнае спадарства!
25 сакавіка – Дзень абвяшчэння Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі – Дзень Волі, наша галоўнае нацыянальнае сьвята!

Запрашаем усіх беларусаў Варшавы і іншых польскіх гарадоў, а таксама ўсіх жыхароў польскай сталіцы прыняць удзел у святочным шэсці, якое адбудзецца ў суботу 21 сакавіка а 12:30.
Шэсце распачнецца ад помніка Тадэвуша Касцюшкі (Plac Żelaznej Bramy), потым скіруецца вуліцамі Маршалкоўскай, Свентакшыскай, Новы Святам і Кракаўскім прадмесцем да помніка Адама Міцкевіча, дзе адбудзецца мітынг.

Прыходзьце самі, прыносьце нашыя нацыянальныя сімвалы, запрашайце знаёмых!
Дзень Волі – наша Сьвята!
Адзначым жа яго годна!
Жыве Беларусь!
#БНР102

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok