Beta

International Festival of Warsaw – Family picnic

Дата правядзення мерапрыемства: 01.06.2019

Рэспубліку Беларусь прадстаўляе Беларускі Дом у Варшаве 1-2 чэрвеня ў Варшаве на ВЯЛІКІМ Варшаўскім Міжнародным фестывалі -International Festival of Warsaw – Family picnic, які ў гэтым годзе прымеркаваны да Міжнароднага Дня дзяцей.

Беларускі Дом у Варшаве – адзінае месца🏠 і арганізацыя ў Варшаве, дзе сканцэнравана беларускае жыццё, а таксама найбуйнейшы цэнтр беларускай дыяспары ў Польшчы🇵🇱.

Наведаўшы намёт Беларускага Дому, госці фестываля змогуць пазнаёміцца з беларускімі традыцыямі і культурай, пакаштаваць стравы беларускай кухні ад  шэф-повара, эксперта беларускай і славянскай кухні, гісторыка кулінарыі, аўтаркі кулінарных кніг, тэле і радыё вядучай Алены Мікульчык. Таксама можна будзе ўбачыць выступленне Мінскай дзіцячай акадэміі танца „Фіеста”, а выдавец Раман Цымбераў з выданнямі па гісторыі Беларусі і жаўнерамі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай з волава акуне з галавой у цікавую гісторыю Беларусі. Усіх дзяўчат будзе чакаць Людміла Зах, якая прадставіць карункавую біжутэрыю ручной працы, якую могуць набыць усе жадаючыя.

Дарагія беларусы з усяго свету і тыя, хто неабыякава ставіцца да Беларусі! Без вашай  дапамогі нам немагчыма будзе справіцца! Да фестывалю засталося не так і шмат часу, а сродкаў на арганізацыю свята не хапае. Кошт удзелу ў мерапрыемстве (арганізацыйная аплата, кампенсацыя арэнды намётаў і выдаткі на прыезд гасцей) складаюць: 5000 PLN. На вялікі жаль, Беларускі Дом у Варшаве сёння не мае фінансавых магчымасцяў цалкам заплаціць за ўдзел у Міжнародным мерапрыемстве. Але негледзячы на гэта, мы перакананыя, што РАЗАМ  мы зможам сабраць гэту суму і годна прадставіць БЕЛАРУСЬ на гэтым фестывалі!

Адначасова запрашаем далучацца да ўдзелу ўсіх ахвотных майстроў – беларускіх рамеснікаў, музыкаў, мастакоў, і ўсіх ахвотных правесці майстар-класы на тую альбо іншую тэму пра Беларусь для дзяцей і дарослых.

ЗРОБІМ СВЯТА РАЗАМ!

Кантактны нумар для запісу каб далучыцца да творчага ўдзелу: 577 177 147 альбо dombelaruski@gmail.com

Падрабязнасці і збор сродкаў тут 👉http://bit.do/eRR44

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok