Beta

Прагляд новага фільма блогера NEXTA у Беларускім Доме

Дата правядзення мерапрыемства: 09.11.2019

КінаКлуб🎞 Беларускага Дома запрашае на прагляд фільма📺 “Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы” – так называецца новы дакументальны фільм блогера NEXTA, які прысвечаны кіраўніку Беларусі.

Фільм мае больш за 1 400 000 праглядаў!

🍿9 лістапада, у суботу а 18:00 – запрашаем☕ у Беларускі Дом у Варшаве.

NEXTA (Сцяпан Святлоў) – беларускі журналіст, аўтар папулярных грамадска-палітычных каналаў у Беларусі. Агульная лічба падпісантаў ва ўсіх сацсетках — каля паўмільёна, з якіх 295 тыс. на YouTube і 202 тыс. у Telegram-каналах з агульнай назвай «NEXTA». Telegram-канал NEXTA з’яўляецца найбольш папулярным у Беларусі.

https://t.me/nexta_tv

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok