Beta

Прэзентацыя кнігі Ігара Мельнікава

Дата правядзення мерапрыемства: 18.11.2019

Запрашаем на прэзентацыю кнігі гісторыка Ігара Мельнікава “Верасень 1939-га. Магілы “неаб’яўленай” вайны”, якая адбудзецца 18 лістапада а 19:00 у Беларускім Доме ў Варшаве.

Ігар Мельнікаў – кандыдат гістарычных навук, магістр Варшаўскага Універсітэта, спецыяліст па вайсковай гісторыі Беларусі.

У кнізе “Верасень 1939-га. Магілы “неаб’яўленай” вайны” змешчаная інфармацыя пра польскія і савецкія вайсковыя пахаванні верасня 1939 года. У дадзеным выданні ўзгаданыя найбольш знакавыя вайсковыя і грамадзянскія пахаванні (а таксама абставіны гібелі людзей) пачатковага перыяду Другой сусветнай вайны ў Беларусі. У кнізе змешчаныя ўнікальныя здымкі з архіва аўтара, замежных і айчынных архіваў, а таксама фатаграфіі, якія паказваюць сучасны стан польскіх і савецкіх пахаванняў верасня 1939 года.

Асаблівая ўвага ў кнізе нададзеная аналізу сталінскіх рэпрэсій супраць так званага “польскага кантынгента” – грамадзян даваеннай Польшчы, якія пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР апынуліся на тэрыторыі Савецкага Саюза. Што такое “Беларускі катынскі спіс” і чые прозвішчы могуць апынуцца ў гэтым дакуменце? Каго дэпартавалі з заходніх абласцей БССР у 1940-1941 гадах? Хто стаў ахвярай жудаснай эвакуацыі турмаў з тэрыторыі савецкай Беларусі ў чэрвені 1941 года? Адказы на гэтыя пытанні чытачы таксама знойдуць у кнізе. Толькі гістарычная праўда і памяць дазволяць зразумець тыя няпростыя падзеі.

(Асобы, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемстве, аўтаматычна згаджаюцца на выкарыстанне арганізатарам сваёй выявы на фотаздымках, зробленых падчас мерапрыемства для рэкламы дзейнасці Беларускага Дома)

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok