Beta

Прэзентацыя кнігі Сяргея Пясецкага і міні-канцэрт Касі Камоцкай

Дата правядзення мерапрыемства: 12.11.2019

Запрашаем 12 лістапада, аўторак, а 19:30 у Беларускі Дом у Варшаве, дзе адбудзецца прэзентацыя кнігі📚 Сяргея Пясецкага “Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі (ад 17 верасьня 1939 г.)”.

Падчас прэзентацыі будуць прадстаўленыя:

📖 фрагменты з кнігі
🎞 урыўкі з фільмаў пра Сяргея Пясецкага
💬 расповед пра аўтара ад Вольгі Гарадзейчык
🎸 міні-канцэрт Kasia Kamockaja

Гэты твор раней успрымалі як «збор анекдотаў», што распавядалі па ўсёй Эўропе падчас Другой сусьветнай вайны пра чырвонармейцаў. А гэта — дакумент, актуальны сёньня — роўна праз 80 гадоў!
Што адбылося 17 верасьня 1939-га – аб’яднаньне Заходняй і Ўсходняй Беларусі, пачатак Другой Сусьветнай вайны, вызваленьне ці акупацыя? Кніга, якая не адкажа на гэтыя пытаньні, але хаця б прымусіць нас узгадаць, асэнсаваць тое, што адбылося тады, і падумаць, што адбываецца з намі зараз.

Уваход вольны.

Сардэчна запрашаем!

(Асобы, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемстве, аўтаматычна згаджаюцца на выкарыстанне арганізатарам сваёй выявы на фотаздымках, зробленых падчас мерапрыемства для рэкламы дзейнасці Беларускага Дома)

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok