Колькасьць беларусаў – ды ўвогуле мігрантаў з Усходняй Еўропы – у Польшчу стала расьце. У 2016 годзе беларусы сталі групай, колькасьць заяваў ад якой на побыт выбухова вырасла. Беларускі Дом, на тле гэтай тэндэнцыі, запускае кансальтынгавы сэрвіс Беларускі Дом. Кансулят для тых, хто пераехаў і хоча ўсталявацца на новым месцы.
У нашай прапанове – легалізацыя побыту, пошук і найм мяшканьня, уладкаваньне на студыі, пошук працы й запуск свайго бізнэсу. Мы таксама кансультуем па вырашэньні ўсіх дробных адміністратыўных пытаньняў, якія добра зразумелыя кожнаму паляку, але ў навінку для тых, хто толькі прыехаў. Гэта й уладкаваньне дзетак у садкі й школы, мельдунэк, старт уласнага прадпрымальніцтва й падобнае.
Пра гэта – і пра ўсе іншыя пляны – мы распавядзем на нашай прэзэнтацыі, якая адбудзецца 16 жніўня а 18:00 у Беларускім Доме ў Варшаве.